Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніком МЗС Партугаліі аб санкцыях супраць беларускага калію


Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская, архіўнае фота

Сьвятлана Ціханоўская выступіла за ўвядзеньне новых санкцый Эўразьвязу, але не ўзамен на зьмякчэньне старых.

Падчас 40-хвіліннай гутаркі онлайн зь міністрам замежных спраў Партугаліі Жуанам Кравіньню Сьвятлана Ціханоўская заявіла аб недапушчальнасьці зьмякчэньня санкцый супраць «Беларуськалію» і ў дачыненьні да транзыту калійных угнаеньняў, паведаміў @pozirkonline дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

«Гэта, па сутнасьці, дэвальвуе ўсе намаганьні Эўразьвязу і перашкаджае эўрапейскаму адзінству», — прывёў Вячорка словы Ціханоўскай.

Ён паведаміў, што Ціханоўская таксама выступіла за ўвядзеньне новых санкцый Эўразьвязу супраць уладаў Беларусі, але не ўзамен на зьмякчэньне старых.

Бакі абмеркавалі сытуацыю з пастаўкамі калію ў краіны Афрыкі і Паўднёвай Амэрыкі, якія залежаць ад беларускай прадукцыі. Як адзначыла Ціханоўская, ужо ідзе пошук магчымасьцяў дывэрсыфікацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG