Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта недапушчальна». Кіраўнік МЗС Літвы пра прапановы вывесьці з-пад санкцый «Беларуськалій» і Беларускую калійную кампанію 


Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіc. Архіўнае фота.
Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіc. Архіўнае фота.

Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс перад пачаткам пасяджэння Рады Эўразьвязу па замежных справах 22 траўня заявіў пра недапушчальнасьць паслабленьня санкцый у дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Літоўскі чыноўнік паведаміў журналістам: на запыт некаторых дзяржаў з-пад санкцый прапануецца вывесьці «Беларуськалій» і Беларускую калійную кампанію.

«Амаль паўгода намі не прымалася ніякіх новых санкцый у дачыненьні да Беларусі, — сказаў ён. — Таму што разам з санкцыйнымі пакетамі ёсьць запыт шэрагу дзяржаў, якія хочуць прыбраць частку санкцый: адначасова з дадаваньнем нешматлікіх новых яны хочуць прыбраць шмат. Я лічу, што гэта недапушчальна, і буду прасіць сёньня пра тое, каб гэтыя два пытаньні былі аддзеленыя адно ад аднаго».

Паводле слоў Ландсбергіса, «неабходна рухацца наперад у пытаньні беларускіх санкцый». «Калі мы сур’ёзна падтрымліваем беларускую апазыцыю і палітзьняволеных ня толькі паведамленьнямі ў Твітэры, але і палітычнымі дзеяньнямі», — падкрэсьліў кіраўнік літоўскай дыпляматыі.

Лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская падзякавала кіраўніку МЗС Літвы «за цьвёрдую падтрымку» беларускіх дэмакратычных сіл і «пастаянны ціск на мінскі рэжым». «Вельмі важна, каб мы захавалі ўсе санкцыі і ўвялі больш строгія, паколькі Лукашэнка працягвае парушаць правы чалавека ў Беларусі», — адзначыла яна.

Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль 22 траўня заявіў, што на парадку дня пасяджэньня Рады ЭЗ па замежных справах няма тэмы новых санкцый у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі і афіцыйнага Менску.

Ціханоўская перад гэтым пасяджэньнем заклікала ЭЗ ня проста захаваць той санкцыйны ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, які ўжо існуе, але і ўзмацніць яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG