Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча мае намер забараніць рух празь мяжу грузавікоў зь беларускімі і расейскімі нумарамі


Памежны пункт Брузгі. Архіўнае, ілюстрацыйнае фота.
Памежны пункт Брузгі. Архіўнае, ілюстрацыйнае фота.

Міністэрства ўнутраных спраў і камунікацыі Польшчы прапануе прыпыніць грузавыя перавозкі для грузавікоў, прычэпаў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі, празь мяжу Польшчы.

Пра гэта гаворыцца ў праекце паправак да пастановы ўраду аб «часовым прыпыненьні або абмежаваньні пагранічнага руху на пэўных пагранічных пераходах», апублікаваным 26 траўня Цэнтрам урадавага заканадаўства Польшчы.

«Улічваючы неабходнасьць забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі, у сувязі з артыкуламі 7 (1) і (2) Пагадненьня паміж Урадам Рэспублікі Польшча і Ўрадам Рэспублікі Беларусь аб пагранічных пераходах [...], неабходна ў самыя кароткія тэрміны прыпыніць грузавы прыгранічны рух у пунктах пропуску на граніцы з Рэспублікай Беларусь для грузавых аўтамабіляў, седлавых цягачоў, прычэпаў, уключаючы паўпрычэпы, і камбінацый транспартных сродкаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў праекце, па якім цяпер праходзяць міжведамасныя кансультацыі.

Як вынікае з рэестру зьменаў, на 26 траўня праект разглядаўся юрыдычнай камісіяй Рады міністраў Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG