Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пакіданьне ў сіле прысуду Пачобуту Польшча ўвядзе дадатковыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску


Анджэй Пачобут на судзе, Горадня, люты 2023
Анджэй Пачобут на судзе, Горадня, люты 2023

«У панядзелак я абвяшчу аб рашэньні ўнесьці ў санкцыйны сьпіс некалькі сотняў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі», — напісаў на сваёй старонцы ў Твітэры 26 траўня міністар унутраных справаў Польшчы Марыюш Каміньскі.

Каміньскі падкрэсьліў, што рашэньне выкліканае тым, што ў Беларусі пакінулі ў сіле «драконаўскі прысуд Анджэю Пачобуту», і яно закране тых прадстаўнікоў уладаў, якія «адказныя за палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку супраць палякаў, якія жывуць у Беларусі».

26 траўня судзьдзя Вярхоўнага суду Ігар Любавіцкі пакінуў без задавальненьня апэляцыю на прысуд палітвязьню, актывісту польскай меншасьці, журналісту і публіцысту Анджэю Пачобуту. Гэта азначае, што прысуд Горадзенскага абласнога суду пакінуты бязь зьмены.

Фігуранта «справы палякаў» Анджэя Пачобута 8 лютага сёлета Горадзенскі абласны суд (судзьдзя Дзьмітры Бубенчык) прызнаў вінаватым па ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы) КК і прыгаварыў да васьмі гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Пасьля гэтага 10 лютага Польшча на нявызначаны тэрмін заблякавала адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі, што значна пагоршыла ўмовы транзыту вялікагрузных аўтамабіляў.

23 сакавіка міністар унутраных справаў Польшчы Каміньскі заявіў, што калі Пачобута «заўтра адпусьцяць, памежны пераход у Баброўніках будзе адкрыты пасьлязаўтра».

31 сакавіка, выступаючы са штогадовым пасланьнем народу і парлямэнту, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не гатовы вызваліць Пачобута ў абмен на адкрыцьцё пераходу «Баброўнікі», але выказаў згоду абмяняць яго на палітыка Паўла Латушку і чальцоў кіраванага ім Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня («НАУ»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG