Падзеі 27 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1634 — у вёсцы Палянава пачаліся перамовы між прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай і Расеі аб заканчэньні вайны 1632–1634 гадоў.
1994 — Аляксандар Салжаніцын разам зь сям’ёй вярнуўся з ЗША ў Расею.
У гэты дзень нарадзіліся
1895 — Ігнат Дварчанін, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, скарыназнаўца.
1900 — Уладзімер Жылка, беларускі паэт.
1932 — Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнаўца і пэдагог.
1937 — Міхась Біч, беларускі гісторык.
1939 — Анатоль Міхайлаў, беларускі філёзаф, акадэмік НАН Беларусі, заснавальнік ЭГУ.
1943 — Валеры Панамароў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст і прадусар тэатру і кіно.
1957 — Алег Латышонак, беларускі і польскі гісторык, доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы.
У памяці
1564 — Жан Кальвін, францускі рэфарматар каталіцкае царквы.
1840 — Нікаля Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.
1871 — у Парыжы ва ўзросьце 34 гадоў быў расстраляны вэрсальцамі Кастусь Далеўскі.Падчас паўстаньня Кастуся Каліноўскага ён быў камандзірам атраду на Ковеншчыне. Пасьля паразы паўстанцаў Далеўскі здолеў перабрацца ў Францыю, дзе пасябраваў зь Яраславам Дамброўскім і далучыўся да парыскіх камунараў.
1964 — Джавахарлал Нэру, індыйскі палітык.