Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: праваабаронцы паведамляюць аб правакацыі супраць Марыі Калесьнікавай


Марыя Калесьнікава, архіўнае фота, жнівень 2020 году
Марыя Калесьнікава, архіўнае фота, жнівень 2020 году

Паводле стану на 23 траўня, беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 1524 чалавекі. Паводле іншых зьвестак, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Праваабаронцы: нехта зладзіў правакацыю супраць Марыі Калесьнікавай

У гомельскай калёніі нехта зладзіў правакацыю супраць Марыі Калесьнікавай, паведамляе праваабарончая група MAYDAY TEAM.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, па вяртаньні з мэдчасткі хтосьці падсыпаў ёй таблеткі ў ёмістасьць з кавай. Пасьля ў камэры зладзілі ператрус: супрацоўнікі калёніі знайшлі таблеткі і адправілі Марыю ў штрафны ізалятар.

Як мяркуюць праваабаронцы, гэта мог зрабіць нехта з сукамэрнікаў Марыі.

Учора зьявілася інфармацыя, што Марыя Калесьнікава ў калёніі мае праблемы са здароўем, таму не працуе.

Палітвязень Дзьмітры Паўтарак арыштаваны на 20 сутак

Нядаўна на праўладным тэлеграм-канале з палітвязьнем зьявілася «пакаяльнае відэа», заўважыла «Вясна».

Актывіст Ільля Міронаў паведаміў у фэйсбуку, што адбываў «суткі» разам зь Дзьмітрыем Паўтаракам. Паводле яго, Дзьмітрыя затрымалі 6 траўня. Спачатку яго асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) на 10 дзён арышту, а потым дадалі яшчэ 10 дзён. Цяпер ён у гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Дзьмітрыя Паўтарака асудзілі на 3 гады «хіміі» паводле арт. 342 КК. Ад сакавіка ён адбывае тэрмін у гомельскай папраўчай установе адкрытага тыпу № 17. Дзьмітры — сірата. 1 чэрвеня ён адзначыць 36-годзьдзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG