Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктару горадзенскай студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Койпішу узмацнілі пакараньне з «хіміі» на калёнію


Глеб Койпіш, архіўнае фота
Глеб Койпіш, архіўнае фота

Койпіш мусіў выйсьці з «хіміі» сёлета ў жніўні. У мазырскай «хіміі» (ПУАТ № 21) яго неаднаразова зьмяшчалі ў памяшканьне камэрнага тыпу.

У судзе Мазырскага раёну 5 траўня прайшоў суд па замене пакараньня дырэктару студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глебу Койпішу. «Вясна» паведамляе, што толькі цяпер праваабаронцам стала вядома пра ўзмацненьне пакараньня палітвязьню. Яго ўжо перавялі ў сьледчы ізалятар.

Справу разглядаў старшыня суда Анатоль Стрэльчанка.

13 чэрвеня ў палітвязьня адбудзецца апэляцыйны суд.

Глеба Койпіша затрымалі 25 жніўня 2021 года ў Горадні. Яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

9 сьнежня 2021 году яго пакаралі 2 гадамі абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу («хіміяй»). Койпіша вызвалілі з-пад варты да часу накіраваньня на адбыцьцё пакараньня.

Летась 14 сакавіка Глеб пачаў адбываць пакараньне ў мазырскай ПУАТ № 21. Там яго неаднаразова зьмяшчалі ў ПКТ. Палітвязень мусіў выйсьці з «хіміі» сёлета ў жніўні.

МУС 28 кастрычніка 2022 году уключыла Глеба ў «пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG