Ці магчымая новая рэвалюцыя пасьля сыходу Лукашэнкі? Дыскусія Котава і Мацукевіча
Пасьля Лукашэнкі нічога ня зьменіцца, яго пераемніка прызначыць Крэмль. Дакажыце ці абвергніце гэтыя гіпотэзы. Якія шанцы на «адлігу»? Калі пасьля сыходу Лукашэнкі Беларусь пойдзе па шляху дэмакратызацыі, якім паводле клясыфікацыі Гантынгтана, ён будзе - трансфармацыя, замяшчэньне, замена? Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium абмяркоўваюць палітоляг, былы супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Котаў і старшы аналітык Цэнтру новых ідэяў, былы дыплямат Павал Мацукевіч.