«Цяпер аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам Канстанціна Касьцючэнкі вядзецца стварэньне скульптурнай кампазыцыі „Беларусь адзіная“ на Кастрычніцкай плошчы сталіцы», — цытуе Анатоля Маркевіча БЕЛТА.
Манумэнтальны праект будзе прысьвечаны адзінству беларускага народу. У цэнтры кампазыцыі плянуюць разьмясьціць фігуру, якая ўвасабляе Беларусь, са сьцягам у адной у руцэ і дзіцем — у другой.
Вакол яе будуць разьмешчаны фігуры — выявы абласьцей. Барэльефы на пастамэнце цэнтральнай фігуры будуць апавядаць пра розныя пэрыяды беларускай гісторыі, піша БЕЛТА. І праект у цэлым, і яго назва, і назва цэнтральнай фігуры яшчэ прапрацоўваюцца.
Канстанцін Касьцючэнка — аўтар кампазыцыі «Брама памяці» ў мэмарыяльным комплексе «Трасьцянец». За гэты праект яму прысудзілі Дзяржаўную прэмію ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за 2020 год.