Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Беларусі Алейнік у Маскве сустракаецца з Валодзіным, Мацьвіенкай, Лаўровым


Сяргей Алейнік. Архіўнае фота
Сяргей Алейнік. Архіўнае фота

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік з 17 траўня знаходзіцца знаходзіцца з афіцыйным візытам у Расеі.

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік у час візыту ў Расею сустрэўся са старшынёй Дзяржаўнай Думы Фэдэральнага сходу Вячаславам Валодзіным, паведамляе БелТА з спасылкай на прэс-службу МЗС.

У Маскве Алейнік таксама правядзе сустрэчы са старшынёй Савету Фэдэрацыі Расеі Валянцінай Мацьвіенкай і кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым.

Раней Сяргей Алейнік і Сяргей Лаўроў сустракаліся 19 сьнежня 2022 году і 18-19 студзеня 2023 году ў Менску, а таксама 14 красавіка 2023 году на палях пасяджэньня Савету міністраў замежных спраў дзяржаў – удзельніц СНД.

11 красавіка Сяргей Алейнік наведваў Вугоршчыну, дзе, у прыватнасьці, заявіў, што цяперашняя вайна ва Ўкраіне «справакаваная і разьдзімаецца намаганьнямі ЗША і іх сатэлітаў. Яны атрымліваюць ад гэтага прамыя дывідэнды і перавагі, а ўсе астатнія нясуць выдаткі».

Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік тады заявіў:

«Пазыцыя Менску адназначная — трэба спыніць гібель людзей, неадкладна аб’явіць перамір’е і пачынаць перамовы. Чым раней, тым лепей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG