Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Spiegel: Кіпр і Мальта анулявалі дзясяткі «залатых пашпартоў» беларусаў і расейцаў


Мальта
Мальта

Улады Кіпру і Мальты анулявалі «залатыя пашпарты» дзясяткаў грамадзянаў Беларусі і Расеі ў адказ на поўнамаштабнае расейскае ўварваньне ва Ўкраіну.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Эўракамісіі на запыт дэпутата Эўрапарлямэнту ад Свабоднай дэмакратычнай партыі Нямеччыны Морыца Кёрнэра, які трапіў у распараджэньне Spiegel, піша «Эўрапейская праўда».

Паводле зьвестак Эўракамісіі, Кіпр пазбавіў «залатых пашпартоў» дзевяць расейцаў і 34 чальцоў іх сем’яў праз тое, што яны трапілі пад санкцыі, уведзеныя ЭЗ з прычыны агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны. Мальта забрала пашпарты двух чалавек. Пра колькасьць беларусаў, пазбаўленых грамадзянства, не паведамляецца.

«Расейцы і беларусы, якія знаходзяцца ў санкцыйных сьпісах ЭЗ, не заслугоўваюць грамадзянства ЭЗ», — сказаў Морыц Кёрнэр.

Кіпр і Мальта, як і некаторыя іншыя краіны Эўразьвязу, даўно даюць грамадзянства замежным інвэстарам у абмен на вялікія грашовыя выплаты. Уладальнікі гэтых «залатых пашпартоў» карыстаюцца перавагамі грамадзянства ЭЗ.

На Кіпры, каб атрымаць такі пашпарт, трэба было ўкласьці ня менш за 2,5 мільёна эўра.

Пасьля пачатку нападу Расеі на Ўкраіну Эўрапейская камісія зноў прызнала спрэчную практыку незаконнай і рэкамэндавала краінам ЭЗ разгледзець магчымасьць пазбаўленьня такога грамадзянства — асабліва калі людзі знаходзяцца ў санкцыйных сьпісах ЭЗ або падтрымліваюць агрэсіўную вайну Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG