Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сям'і асуджанага заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса за 12 гадзін сабралі больш за 17 тысяч эўра


Павал Белавус
Павал Белавус

«Палітычны рэжым палічыў актыўнасьць Паўла „здрадай дзяржаве“, але беларусы далі свой адказ на гэты абсурд», патлумачыла пасьпяховасць збору сродкаў кіраўнік кампаніі «Годна» Аліна Герашчанка.

Больш за 17 тыс. эўра сабралі за першыя 12 гадзін пасьля звароту аб дапамозе сямʼі асуджанага заснавальніка крамы нацыянальнай сымболікі Symbal.bу і кампаніі «Годна» Паўла Белавуса.

Ініцыятары збору сродкаў з кампаніі «Годна» патлумачылі гэта цяжкім фінансавым станам сямʼі Белавуса:

«Канфіскаваныя машыны, частка бытавой тэхнікі. Уся маёмасьць у доме (ад шафы да імбрыка) апісаная і можа быць таксама канфіскаваная».

Кіраўнік «Годна» (займаецца вывучэньнем, разьвіцьцём і далейшым фармаваньнем беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці) Аліна Герашчанка лічыць, што «ідэі і імпэт Паўла Белавуса натхнілі быць беларускімі патрыётамі наўрад ня цэлае пакаленьне, нават чыноўнікі падхапілі ў свой час трэнд на беларускасьць, які запусьціў Белавус з камандай».

«Палітычны рэжым палічыў актыўнасьць Паўла „здрадай дзяржаве“, але беларусы далі свой адказ на гэты абсурд», — патлумачыла яна пасьпяховасць збору сродкаў.

Герашчанка прыгадала, што ў абвінавачваньні Белавусу сказана пра тое, што той «распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх зьяўлялася зьмена дзяржаўнай улады ў Беларусі».

«Так, Павел — нацыяналіст. А нацыяналізм — гэта ідэя грамадзянскай салідарнасьці і адказнай працы дзеля дабрабыту ўсіх грамадзян краіны. Справа Белавуса — агульная беларуская справа», — дадала яна.

Ініцыятары працягваюць збор дапамогі для сям’і Паўла Белавуса.

11 траўня судзьдзя Жанна Брысіна зь Менскага гарадзкога суда прызнала Белавуса, затрыманага ў лістападзе 2021 года, вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 («здрада дзяржаве»), ч. 1 арт. 342 («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»), ч. 3 арт. 361 («заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы») і ч. 1 арт. 3611 («кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваньнем») і прысудзіла 13 гадоў калёніі. Таксама яна аштрафавала актывіста на 500 базавых велічынь (18,5 тыс. рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG