Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заклікала падтрымаць сям'ю Паўла Белавуса, асуджанага на 13 гадоў калёніі


Павал Белавус
Павал Белавус

Вырак у выглядзе 13 гадоў зьняволеньня заснавальніку і ўладальніку крамы нацыянальных тавараў Symbal.by Паўлу Белавусу — «прысуд усім беларусам, якія мараць аб сапраўднай беларускай Беларусі», заявіла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.

«Людзі, якія ахвотна прымуць страту незалежнасьці і далучэньне Беларусі да Расеі, вынесьлі прысуд чалавеку, для якога Беларусь перадусім», — заявіла Ціханоўская.

Яна нагадала, што Белавус больш за 10 гадоў разьвіваў праекты ў сфэры беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасьці.

Ціханоўская адзначыла, што вырак Паўлу Белавусу — гэта прысуд усім беларусам, якія мараць пра краіну, «дзе ведаюць сваю гісторыю, шануюць свае традыцыі, маюць нацыянальную годнасьць, карыстаюцца роднай мовай».

Усё гэта, паводле яе слоў, для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі цяпер «экстрэмізм».

Ціханоўская папрасіла ўсіх неабыякавых людзей падтрымаць палітвязьня, яго жонку і двух малых дзяцей.

«У іх сям’і канфіскавалі машыны і нават частку бытавой тэхнікі. Пасьля прысуду могуць апісаць і канфіскаваць абсалютна ўсё ў доме — ад кававаркі да мікрахвалёўкі», — адзначыла яна.

Збор сродкаў для сям'і Паўла Белавуса ўжо адкрыў фонд BySol.

  • 11 траўня судзьдзя Жанна Брысіна прызнала Белавуса, затрыманага ў лістападзе 2021 году, вінаватым па ч. 1 арт. 356 («здрада дзяржаве»), ч. 1 арт. 342 («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»), ч. 3 арт. 361 («заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацбясьпецы Беларусі») і ч. 1 арт. 361-1 («кіраваньне экстрэмісцкім фармаваньнем»).
  • Акрамя 13 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, яна пакарала Белавуса штрафам у памеры 500 базавых велічыняў (18,5 тысячы рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG