Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У палітзьняволенага ўдзельніка гурта Tor Band Яўгена Бурло ў СІЗА здарыўся рэцыдыў анкалёгіі


Бубнач Tor Band Яўген Бурло, архіўнае фота з канцэрту
Бубнач Tor Band Яўген Бурло, архіўнае фота з канцэрту

Палітзьняволены музыка Яўген Бурло моцна схуднеў і ня можа перасоўвацца самастойна. Выявілася, што за кратамі ў яго адбыўся рэцыдыў анкалягічнай хваробы, даведаліся праваабаронцы «Гомельскай Вясны».

Праваабаронцам стала вядома, што за кратамі ў Яўгена абвастрылася анкалягічнае захворваньне, на якое мужчына пакутаваў яшчэ да затрыманьня. На волі хваробу ўдавалася лекаваць, а ў СІЗА яна пачала прагрэсаваць і цяпер Яўген літаральна знаходзіцца на мяжы жыцьця і сьмерці.

Знаёмыя Яўгена распавялі, што яго маглі этапаваць у гомельскае СІЗА значна пазьней, чым іншых удзельнікаў Tor Band. Таксама крыніцы «Гомельскай Вясны» падзяліліся інфармацыяй пра тое, што сваякі Яўгена Бурло зьвярталіся да кіраўніцтва СІЗА, каб палітвязень мог атрымаць належнае лекаваньне, але там адмовілі.

Учора Яўген Бурло адзначаў свой дзень народзінаў у СІЗА. Яму споўнілася 32 гады.

Tor Band — рагачоўскі рок-гурт, які ятаў сымбалем пратэсту ў 2020 годзе. Музыкаў некалькі разоў запар затрымлівалі паводле адміністрацыйных артыкулаў, а ў гэты час іх гурт прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Пазьней на музыкаў Tor Band завялі крымінальныя справы. Затрымлівалі і прыходзілі з вобшукамі нават да знаёмых удзельнікаў Tor Band, а таксама да людзей, якія здымаліся ў іх кліпах.

За кратамі музыкі знаходзяцца з 28 кастрычніка 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG