Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт Tor Band выпусьціў кліп у памяць тых, «хто загінуў у мірнай краіне»


27 лістапада гурт Tor Band прэзэнтаваў кліп памяці тых, «хто загінуў у мірнай краіне».

Пахавала сына маці, больш яго ня ўбачыць.
Ён жа сам быў вінаваты, каты ёй тлумачаць.
Стала пуста ў яе хаце, сэрца стогне болем.
Толькі ведай, ведай, маці, стаў сын твой героем.

Маці сядзіць адна на ганку, а перад вачыма
Хлопец бегае маленькі, нагадаў ёй сына.
Забалела сэрца ў маці, і ў адну хвіліну
Дыхаць поўнымі грудзьмі ёй стала немагчыма.

Вечная ім слава! Героям слава!
Будуць жыць у сэрцы, як Колас і Купала.

Дзякуй, добрая матуля, за такога брата.
За герояў нашых будзе катам усім расплата.
Нас усіх не перабіць, мы адкажам боем.
Ты запамятаваў, кат, гэта край герояў.

Гурт Tor Band з Рагачова стаў папулярны выбарчым летам празь песьню «Мы не народзец». У музычным конкурсе «Жыве Беларусь у песьні», якую праводзіла кампанія «Годна», гурт заняў першае месца.

Ахвяры супраціву

За ўвесь час падчас пратэстаў пры розных абставінах загінулі сама меней 4 чалавекі. Пры гэтым улады і кіраўніцтва МУС ні разу не прызналі, што людзі загінулі ад рук сілавікоў. Гэтыя людзі на сёньня лічацца ахвярамі пратэстаў:

  • Аляксандар Тарайкоўскі, 34, гады, Менск, застрэлены на вуліцы Прытыцкага
  • Аляксандар Віхор, 25 год, Гомель, памёр пасьля зьбіцьця ў міліцыі
  • Генадзь Шутаў, 43 гады, Берасьце, застрэлены
  • Раман Бандарэнка, 31 год, Менск, зьбіты да непрытомнасьці, памёр у шпіталі

Таксама дагэтуль невядомыя абставіны сьмерці яшчэ некалькіх чалавек. Іх сваякі і сябры лічаць, што яны маглі быць забітыя падчас пратэстаў.

Мікіта Крыўцоў, 28 год, Жодзіна, знойдзены павешаным
Аляксандар Дзямідаў, 25 год, Бараўляны, ​знойдзены мёртвым
Канстанцін Шышмакоў, 29 год, Ваўкавыск, учыніў самагубства
Арцём Парукаў, 19 год, Менск, зьбіты машынай

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG