Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні знайшлі цела 24-гадовага студэнта мэдунівэрсытэту


Цішан Куларатнэ, архіўнае фота
Цішан Куларатнэ, архіўнае фота

Міліцыя расьсьледуе сьмерць студэнта 4-га курсу Горадзенскага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсітэту Тышана Куляратны са Шры-Ланкі, цела якога знайшлі ў інтэрнаце.

Пра здарэньне паведамляе выданьне Сolombopage.page.

Выданьне адзначаецца, што маці навучэнца забіла трывогу, калі не магла да яго датэлефанавацца. Яна зьвязалася зь сябрамі сына, якія і знайшлі ў пакоі ягоны труп. Беларускія сілавікі высьвятляюць, ці была сьмерць студэнта-мэдыка суіцыдам ці ён памёр зь іншай прычыны.

На радзіме хлопец вучыўся ў прэстыжнай школе і паступіў у Горадзенскі мэдунівэрсытэт, каб стаць лекарам. Ён згадваецца як прызэр унівэрсытэцкіх алімпіяд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG