Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы адданыя абароне правоў чалавека». Tinder абвясьціў пра сыход з Расеі


Кампанія Match Group, якая валодае праграмай для знаёмстваў Tinder, абвясьціла пра сыход з расейскага рынку да 30 чэрвеня 2023 году.

«Мы адданыя абароне правоў чалавека», — абгрунтавалі сваё рашэньне ў Match Group. У гадавой справаздачы кампаніі гаворыцца, што яе брэнды ўжо робяць крокі па абмежаваньні доступу да сваіх паслугаў у Расеі. Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну Tinder адключыў для расейцаў платныя опцыі, якія ў тым ліку дазвалялі хаваць рэкляму.

Match Group рабіла мала публічных заяў пра дзейнасьць у Расеі, але ў сакавіку 2022 году адзначыла нэгатыўны ўплыў на свой бізнэс у Эўропе, піша Reuters. Дырэктар кампаніі-акцыянэра Match Group заявіў: «Нядобра для брэнда з рэпутацыяй працягваць працаваць у краіне, кіраўнік якой абвінавачаны Міжнародным крымінальным судом».

  • Расея ўварвалася ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году. У адказ на гэта ЗША і Эўропа рэгулярна ўводзяць санкцыі, якія забараняюць ці абмяжоўваюць супрацоўніцтва з расейскімі арганізацыямі.
  • Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну больш за 1200 кампаніяў згарнулі сваю дзейнасьць у Расеі, зь іх 521 цалкам пакінула краіну. Па падліках «Важных историй», гэта каля 20% замежных кампаніяў, якія працавалі ў Расеі да поўнамаштабнай вайны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG