Хто такая Вольга Бондарава, якая змагаецца з усім беларускім
Горадзенскую прарасейскую актывістку Вольгу Бондараву называюць “галоўнай даносчыцай Беларусі”. Яна запатрабавала прыбраць помнік Ларысе Геніюш у Зэльве, празь яе саджаюць у турмы людзей, яна змагаецца зь беларускай лацінкай. У эфіры Свабоды Premium - журналіст Свабоды Зьміцер Панкавец.