Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас «аблаваў» на Горадзеншчыне затрымалі вядомых музыку, спартоўца і прадпрымальніка


Віктар Ламека
Віктар Ламека

Пра многія затрыманьні становіцца вядома значна пазьней, калі сілавікі публікуюць відэа.

У Горадні затрыманы былы бубнач гуртоў «КальЯн» і Dzieciuki Аляксандар «Сыр» Сыраежка.

Таксама затрымалі 54-гадовага прадпрымальніка з Зэльвы Віктара Ламеку, які заплаціў 1800 рублёў штрафу за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а затым на яго завялі справу пра «паклёп на Лукашэнку», піша «Наша ніва». Раней мужчына быў актыўны ў колах прадпрымальнікаў і абараняў іх у судах, а таксама судзіўся з падатковай. Цяпер яго ўтрымліваюць у СІЗА-6 у Баранавічах.

Таксама затрымалі экс-чэмпіёна Эўропы ў каратэ-кёкусінкай Давіда Ацьмана. 30-гадовы спартовец заваяваў чэмпіёнскі тытул у 2021 годзе. Ён валодаў фітнэс-клюбам «Тытан», а праўладныя СМІ яшчэ нядаўна называлі яго «волатам з Горадні».

Акрамя іх, сілавікі паказалі на сваіх відэа яшчэ чацьвярых затрыманых. ГУБАЗіК сьцьвярджае, што гэта толькі частка тых, да каго прыйшлі падчас «аблавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG