Дата дня
28 красавіка 1900 году памёр Францішак Багушэвіч, паэт, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., адзін з пачынальнікаў нацыянальнага Адраджэньня.
Таксама ў гэты дзень
1429 — Стогадовая вайна: у бітве за Арлеан францускія войскі пад камандаю Жанны д’Арк здабылі перамогу над ангельцамі.
1918 — Народны Сакратарыят Беларусі зацьвердзіў беларускую мову ў якасьці дзяржаўнай i абавязковай у БНР i прыняў пастанову пра адкрыцьцё ў Менску ўнівэрсытэту.
1945 — італьянскія партызаны-антыфашысты расстралялі Бэніта Мусаліні, заснавальніка італьянскага фашызму.
1954 — БССР уступіла ў Сусьветную арганізацыю працы.
1975 — завяршыўся вывад войскаў ЗША зь Віетнаму.
1996 — у Менску пачалася галадоўка кіраўнікоў БНФ Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка. За дзень да гэтага іх пасадзілі ў менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага за арганізацыю Чарнобыльскага шляху. Зьняволеньне Хадыкі і Сіўчыка цягнулася каля месяца.
2001 — у космас паляцеў першы турыст. Амэрыканскі інжынэр Дэніс Ціта за свой тыднёвы палёт у расейскім «Саюзе» заплаціў 20 мільёнаў даляраў.
У гэты дзень нарадзіліся
1859 — Кіпрыян (Цыпрыян) Кандратовіч, генэрал, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.
1940 — Уладзімер Ганчарык, адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе.
У памяці
1919 — Канстанцін Шаркоўшчынскі (Жданаў), беларускі сьвятар, быў кананізаваны Беларускай праваслаўнай царквой.
1980 — Альфрэд Гічкок, амэрыканскі кінарэжысэр.