Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за год стала на 70 тысяч працоўных менш


Будаўнікі ў Менску. Архіўнае фота
Будаўнікі ў Менску. Архіўнае фота

У эканоміцы Беларусі ў сакавіку 2023 году былі занятыя 4 млн 175,9 тысячы чалавек — на 1,6% менш, чым годам раней (4 млн 245,8 тысячы), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У лютым налічвалася 4 млн 172,4 тысячы работнікаў, студзені — 4 млн 172,9 тысячы, у сьнежні 2022-га — 4 млн 189,6 тысячы.

Узровень занятасьці насельніцтва (адносіны колькасьці занятага насельніцтва да колькасьці насельніцтва ва ўзросьце 15–74 гадоў) у першым квартале склаў 66,3%, узровень беспрацоўя (у адпаведнасьці з мэтадалёгіяй Міжнароднай арганізацыі працы) — 3,6% ад колькасьці працоўнай сілы.

Беспрацоўнымі зьяўляліся 4,4% мужчын і 2,5% жанчын. У горадзе працы ня мела 3,3% насельніцтва ў працаздольным узросьце, у сельскай мясцовасьці — 4,3%.

Міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч у этэры тэлеканала СТВ 2 красавіка прызнала скарачэньне колькасьці занятых у эканоміцы: «Назіраецца ... адмоўная дынаміка па занятых у эканоміцы. Мы скарачаемся».

Паводле яе, на гэта ўплываюць два фактары — дэмаграфічны і эканамічны.

«З улікам усё ж той нэгатыўнай санкцыйнай палітыкі, якая праходзіць цяпер у Беларусі, бізнэс стаў актыўна аптымізаваць свае працэсы. І гэта нармальна. Кожны лічыць сваю заробленую капейчыну, але нейкіх глябальных, сур’ёзных праблем на рынку працы няма», — мяркуе міністар.

У 2022 годзе ўзровень занятасьці склаў 67,7 працэнта, беспрацоўя — 3,6 працэнта (паводле мэтадалёгіі МАП; іншая мэтадалёгія падліку, якую выкарыстоўвае Мінпрацы, дае паказчык беспрацоўя на ўзроўні 0,1 працэнта: улічваюцца толькі тыя, хто атрымаў афіцыйны статус беспрацоўнага).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG