Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяніна Польшчы Жывалеўскага асудзілі ў Беларусі на 4 гады пазбаўленьня волі за «агентурную дзейнасьць»


Фотакаляж, КДБ, затрыманьне.
Фотакаляж, КДБ, затрыманьне.

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што яшчэ 27 лютага Горадзенскі абласны суд прыгаварыў грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага да 4 гадоў пазбаўленьня волі.

Судзьдзя Анатоль Заяц прызнаў яго вінаватым паводле арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасьць).

Падрабязнасьці справы не прыводзяцца.

Вядома, што Жывалеўскі — ураджэнец Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва, якое мяжуе зь Беларусьсю, — жанаты зь беларускай.

У Крымінальным кодэксе пад «агентурнай дзейнасьцю» разумеецца «супрацоўніцтва замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства са спэцслужбай, органам бясьпекі або выведным органам замежнай дзяржавы, міжнароднай або замежнай арганізацыяй».

4 красавіка старшыня КДБ Іван Тэртэль заявіў дзяржаўным СМІ: «Намі затрымана некаторая колькасьць грамадзян Польшчы пры ажыцьцяўленьні актыўных апэрацый па агентурнай сувязі на нашай тэрыторыі. Затрыманыя здраднікі, зь якімі яны працавалі на нашай тэрыторыі».

Таксама чыноўнік заявіў пра затрыманьне з гэтай жа прычыны грамадзян краін Балтыі.

На наступны дзень Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што яму не вядома пра затрыманьне нейкіх літоўскіх грамадзян у кантэксьце заяў кіраўніка беларускай спэцслужбы.

6 красавіка сьпікер МЗС Латвіі Дыяна Эгліце паведаміла, што грамадзяніну гэтай краіны, затрыманаму ў сакавіку 2022 году ў Беларусі, беспадстаўна выставілі абвінавачаньні ў шпіянажы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG