Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі заявілі, што беларускія памежнікі псуюць агароджу на мяжы: «Рэжуць і ламаюць»


На латвійска-беларускай мяжы
На латвійска-беларускай мяжы

У Рызе абвінавацілі беларускіх памежнікаў у спрыяньні нелегальнай міграцыі і пашкоджаньні агароджы на мяжы.

Латвійскія памежнікі чакаюць павелічэньня патоку мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Латвію з боку Беларусі. Пра гэта заявіў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Гунтыс Пуятс.

«Сытуацыя для нас застаецца напружанай», — перадае ягоныя словы Delfi.

Пуятс адзначыў, што цяпер сытуацыя ў Латвіі спакайнейшая, чым у Польшчы, але больш напружаная, чым у Літве. Прырост колькасьці спроб парушэньняў мяжы ў цёплую пару году ён растлумачыў тым, што ўлетку можна даўжэй заставацца пад адкрытым небам і мяжу перайсьці становіцца лягчэй. Пуятс таксама паўтарыў свае прэтэнзіі да беларускіх памежнікаў.

«Яны наносяць пашкоджаньні пастаяннай агароджы. Рэжуць і ламаюць. Беларускія службы наносяць шкоду латвійскай інфраструктуры, каб выштурхнуць нелегалаў у Латвію», — сказаў ён.

Паводле яго, латвійскія памежнікі ў асобных выпадках прапускаюць мігрантаў, а не выдвараюць іх. Размова ідзе пра непаўналетніх, хворых людзей, а таксама цяжарных жанчын. Гэта робіцца з гуманітарных меркаваньняў.

Улады ў Менску рэгулярна абвінавачваюць улады суседніх краін Эўразьвязу ў кепскім абыходжаньні зь мігрантамі і адкрыта называюць іх вінаватымі ў дзясятках сьмерцяў на памежжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG