Вядомага беларускага анархіста Ігара Аліневіча, асуджанага на 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, у пачатку красавіка зьмяшчалі ў ШЫЗА.
Праваабаронцы паведамляюць, што супрацоўнікі жодзінскай турмы ціснуць на палітзьняволенага.
Летась 11 жніўня Ігара этапавалі з мазырскай калёніі ў жодзінскую турму. Пасьля гэтага яго неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.
Адрас Аліневіча: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А. Ігару Уладзімеравічу Аліневічу.