Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор запатрабаваў узмацніць пакараньне расейцу Маскалёву, якога раней выслалі зь Беларусі


Аляксей Маскалёў
Аляксей Маскалёў

Аляксея Маскалёва асудзілі паводле артыкулу аб паўторнай «дыскрэдытацыі» расейскай арміі. Цяпер пракурору здалося, што пакараньне недастатковае.

Пракурор лічыць, што Аляксей Маскалёў учыніў злачынства ва ўмовах узброенага канфлікту, што робіць больш жорсткім пакараньне. Дадаткова да пакараньня ў выглядзе 2 гадоў пазбаўленьня волі ён патрабуе пазбавіць мужчыну права займацца адміністраваньнем інтэрнэт-рэсурсаў тэрмінам на 3 гады. Пра гэта паведамляе «ОВД-Инфо» са спасылкай на адваката Ўладзіміра Біліенку.

Юрыст паведаміў, што ў справе зьявіўся новы адвакат, які пагадзіўся з судом, што Маскалёў вінаваты, але спрабуе зьмяніць прысуд на больш мяккі.

Пры гэтым месцазнаходжаньне самога Маскалёва да гэтага часу невядомае. У канцы сакавіка яго затрымалі ў Беларусі празь дзень пасьля вынясеньня яму прысуду. Ён знаходзіўся ў СІЗА Жодзіна. 12 красавіка СМІ пісалі, што яго ўжо экстрадавалі ў Расею, аднак дакумэнтальных пацьверджаньняў яго экстрадыцыі ў Расею няма. Улады Беларусі і Расеі на запыты адвакатаў не адказваюць.

Увагу сілавікоў сям’я Маскалёвых прыцягнула пасьля таго, як у красавіку 2022 году Маша Маскалёва намалявала на занятках жанчыну, якая стаяла ля сьцяга Ўкраіны і загароджвала дзіця ад ракет, якія ляцяць з боку Расеі. Дырэктарка школы выклікала паліцыю: на наступны дзень дзяўчынку зьнялі з заняткаў і разам з бацькам Аляксеем Маскалёвым і службай апекі павезьлі ў аддзяленьне.

Паліцыя знайшла ў сацсетках Аляксея камэнтары ў падтрымку Ўкраіны, а таксама карыкатуры на прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Пасьля гэтага на яго спачатку склалі пратакол па артыкуле аб «дыскрэдытацыі» расейскай арміі і аштрафавалі. Затым распачалі супраць яго крымінальную справу аб паўторнай «дыскрэдытацыі» войска. У канцы сьнежня пасьля ператрусу ў кватэры яго затрымалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG