Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы выбуху ў расейскім Белгарадзе знайшлі яшчэ адну авіябомбу. Улады эвакулявалі тысячы чалавек


На месцы выбуху ў Белгарадзе, 20 красавіка 2023 году
На месцы выбуху ў Белгарадзе, 20 красавіка 2023 году

На месцы выбуху ў Белгарадзе, куды 20 красавіка ўпала авіяцыйная бомба з расейскага самалёта Су-34, знайшлі яшчэ адну авіяцыйную бомбу.

Пра гэта паведаміў губэрнатар Белгарадзкай вобласьці РФ Вячаслаў Гладкоў. Паводле яго, авіябомбу знайшлі сапёры. Улады эвакуююць жыхароў 17 шматкватэрных дамоў у радыюсе 200 мэтраў. Паводле папярэдніх зьвестак, гэта больш за тры тысячы чалавек.

Кіраўнік рэгіянальнага ўпраўленьня МНС сьцьвярджае, што знойдзены ў Белгарадзе боепрыпас, паводле экспэртнай ацэнкі, не выбуховабясьпечны.

Пазьней Гладкоў заявіў, што снарад вывезьлі з жылога сэктара ў Белгарадзе, людзей паступова пачалі вяртаць дахаты.

Паводле зьвестак расейскіх СМІ, авіябомба знаходзілася пад зямлёй на глыбіні 5-7 мэтраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта снарад ФАБ-500.

Тэлеграм-канал Baza сьцьвярджае, што авіябомба пры падзеньні з самалёта спачатку патрапіла ў шматпавярховы дом, зьнесла гаўбцы на трох паверхах хаты і толькі пасьля гэтага сышла глыбока пад зямлю.

  • Увечары 20 красавіка на Белгарад упала авіябомба з расейскага самалёта Су-34, які пралятаў над горадам. У Мінабароны РФ патлумачылі здарэньне «пазаштатным выхадам авіяцыйнага боепрыпасу».
  • У выніку выбуху было пашкоджана некалькі прыпаркаваных аўтамабіляў. У адным з дамоў былі разбураныя чатыры кватэры. Тры чалавекі пацярпелі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG