На рэсурсе можна знайсьці аўдыёкніжкі сучасных аўтараў, а таксама клясыку і дзіцячыя творы ў аўдыёфармаце.
Зайсьці на сайт цяпер можна толькі з-за мяжы або праз VPN.
Па словах аднаго з адміністратараў, ніякіх папераджальных лістоў ад уладаў яны не атрымлівалі. Блякаваць іх пачалі на мінулым тыдні.
Audiobooks.by — навігатар у аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў. На сайце нельга паслухаць самі кнігі, аднак ёсьць база спасылак на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць ці купіць.