Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да сваякоў былога палітвязьня, які эміграваў, прыходзілі сілавікі, пагражалі пазбаўленьнем грамадзянства


Віталь Жук
Віталь Жук

20 красавіка ў Кобрыні сілавікі прыходзілі да сваякоў былога палітзьняволенага Віталя Жука і ягонай жонкі Маргарыты Касабуцкай, якія некалькі месяцаў таму зь дзецьмі пакінулі Беларусь.

Міліцыянтаў зь Берасьця цікавіла кватэра, у якой жыла сям’я былога палітзьняволенага Жука, і маёмасьць у ёй. Яны правялі агляд кватэры і пафатаграфавалі яе.

Віталь расказвае, што супрацоўнікі ведалі ўсе інтэрвію, якія ён даваў пасьля вызваленьня, і пагражалі, што яго пазбавяць грамадзянства. Былы палітвязень тлумачыць такую цікавасьць сілавікоў магчымасьцю пачаць у адносінах да яго спэцвядзеньня ў крымінальнай справе.

Віталя асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі за камэнтар пра Лукашэнку. Ён цалкам адбыў свой тэрмін, а пасьля вызваленьня разам зь сям'ёй пакінуў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG