Што стаіць за крымінальнай справай супраць мэдцэнтру «Новы зрок». Разважаюць мэдыкі
Што стаіць за крымінальнай справай супраць вядомай прыватнай клінікі «Новы зрок» і затрыманьнямі кіраўнікоў кампаній, якія пастаўлялі лекі і мэдычныя тавары? У якіх сфэрах мэдыцыны найбольш крытычная сытуацыя? Расказваюць прадстаўніца Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці, гастраэнтэроляг і эндаскапіст Лідзія Тарасенка, і прадстаўнік незалежнага прафсаюзу беларускіх мэдыкаў «Панацэя», гінэколяг і доктар ультрагукавой дыягностыкі Станіслаў Салавей.