Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт дзяржкантролю Беларусі затрымаў кіраўнікоў пяці кампаній, якія пастаўляюць мэдычныя тавары і лекі


Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі. Архіўнае фота.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі. Архіўнае фота.

У падазраваных нібыта сканфіскавалі больш за 250 тысяч даляраў ЗША і 55 тысяч эўра, на іхную маёмасьць наклалі арышт.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі 17 красавіка заявіў, што затрымаў службовых асоб пяці прыватных кампаній, якія пастаўлялі мэдыцынскія і фармацэўтычныя тавары ва ўстановы аховы здароўя. Колькасць затрыманых і назвы кампаній пакуль не паведамляюцца.

Паводле КДК, работнікі прыватных кампаній нібыта дамаўляліся з замежнымі вытворцамі тавараў аб іх пастаўцы на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і тавары наўпрост на адрас беларускіх суб’ектаў гаспадараньня праз фальшывых пасярэднікаў. Дакумэнтальна пастаўка афармлялася праз падкантрольныя замежныя арганізацыі. Тыя ж у сваю чаргу, павялічваючы цану на тавары па асобных пазыцыях у 4-5 разоў, рэалізоўвалі яе беларускім кампаніям, піша прэсавая служба КДК.

Прычыненую шкоду ў выглядзе нявыплачаных падаткаў кантралёры падлічылі на больш як 8,9 млн рублёў.

На заснавальнікаў і кіраўнікоў кампаній завяолі крымінальныя справы. КДК піша, што дваіх фігурантаў справы затрымалі ў пункце пропуску «Лоша» пры спробе выехаць за мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG