Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледаваньне: вакцына ад раку ў дадатак да імунатэрапіі можа стаць прарывам у лячэньні мэляномы


Прэвэнтыўны агляд скуры. Ілюстрацыйнае фота
Прэвэнтыўны агляд скуры. Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскія дасьледнікі паведамілі, што дадзеная камбінацыя зьніжае рызыку сьмерці ці рэцыдыву мэляномы на 44%.

Экспэрымэнтальная мРНК-вакцына, распрацаваная кампаніяй Moderna, у спалучэньні з папулярнай імунатэрапіяй Keytruda ад кампаніі Merck \u0026 Co, зьніжае рызыку сьмерці або рэцыдыву самага небясьпечнага рака скуры на 44% у параўнаньні з адной толькі Keytruda.

Пра гэта паведамілі амэрыканскія дасьледнікі на мэдыцынскай нарадзе ў нядзелю, паведамляе Голас Амэрыкі са спасылкай на Reuters.

Атрыманыя вынікі дазваляюць выказаць здагадку, што пэрсаналізаваная вакцына ад мэляномы, заснаваная на тэхналёгіі мРНК, выкарыстаная сумесна з прэпаратам Keytruda, які стымулюе рэакцыю імунітэту, зьяўляецца эфэктыўнай камбінацыяй, сказаў д-р Джэфры Вэбер з Анкалягічнага цэнтра Перлмутэра Нью-Йоркскага унівэрсытэта Лангоне, які прадставіў вынікі дасьледаваньня.

«З пункту гледжаньня агульнай тэрапіі анкалягічных захворваньняў, гэта патэнцыйна вялікі прарыў», — сказаў доктар Раян Саліван, экспэрт па мэляноме з анкалягічнага цэнтра Mass General Cancer, які працаваў над дасьледаваньнем.

Супрацоўніцтва Merck / Moderna — адно з некалькіх, у рамках які выкарыстоўваюцца магутныя прэпараты з тэхналёгіяй мРНК-вакцын. BioNTech і Gritstone Bio Inc працуюць над канкуруючымі вакцынамі ад раку, заснаванымі на тэхналёгіі мРНК.

Вакцына кампаніі Moderna ствараецца на аснове аналізу ракавых пухлін пацыента пасьля хірургічнага выдаленьня. Вакцыны «навучаюць» імунную сыстэму распазнаваць і атакаваць спэцыфічныя мутацыі ў ракавых клетках.

На дадзенай стадыі дасьледаваньня 107 удзельнікаў з высокай рызыкай рэцыдыву мэляномы атрымалі адначасова экспэрымэнтальную вакцыну mRNA-4157/V940 і прэпарат Keytruda. Рэцыдыў здарыўся ў 24 чалавек (22,4%) на працягу двух гадоў назіраньня, у параўнаньні з 20 з 50 (40%), якія атрымлівалі толькі прэпарат Keytruda.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG