Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская паэтка вырабіла 100 ружанцаў, каб «скончылася вайна»


Ружанцы, зробленыя Сабінай Брыло
Ружанцы, зробленыя Сабінай Брыло

Большасьць ружанцаў паэтка Сабіна Брыло падарыла людзям, якія перажывалі цяжкасьці.

Беларуская журналістка, паэтка, перакладчыца Сабіна Брыло на другі дзень Вялікадня завяршыла выраб 100 ружанцаў. Амаль год таму хрысьціянская верніца пачала ствараць аўтарскія ружанцы для малітвы, адзначае выданьне Katolik.life.

«Пастанавіла сабе вырабіць сотню. Розных... І пачне сьвітаць. Сто зраблю — вайна скончыцца. Не зусім, вядома, але крыху скончыцца», — тлумачыла свае матывы Сабіна Брыло.

Яна расказала Katolik.life пра тое, што не рабіла ружанцы на заказ, але дарыла іх розным людзям:

«Каля 60 ружанцаў ужо ў людзей. Яны пераважна даставаліся тым, хто ў цяжкіх ці небяспечных абставінах. Пацеркі для іх траплялі да мяне ад розных людзей. Ёсць ад некалькіх палітычных зьняволеных».

Сабіна вырабляла ружанцы з разнастайных матэрыялаў, у тым ліку з гематыту, пэрлін, дрэва. Усяго спатрэбілася каля 6 тысяч пацерак.

Сабіна Брыло
Сабіна Брыло

«Засталося яшчэ дапрацаваць некаторыя ружанцы, пакідала дзе без крыжыка, дзе проста не падабаецца мне, трэба нешта перарабіць. Ну і сем кантрольных хацела б яшчэ зрабіць», — дадала Сабіна.

Яна таксама пракамэнтавала, у чым заключаецца яе інтэнцыя, малітва, якую раней сьцісла тлумачыла словамі «Сто зраблю — вайна скончыцца»:

«Вайна, па-мойму, — гэта больш, чым расейскі напад на Ўкраіну. Людзі счытваюць толькі гэта, на жаль. Напад гэты — вынік агульнай людзкой нецярпімасьці. Як і ўсё іншае, што мы цярпім... І абыякавасьці тых, у каго ўлада, да тых, у каго толькі жыцьцё», — патлумачыла аўтарка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG