Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны валютны фонд палепшыў прагноз разьвіцьця эканомікі Беларусі


Міжнародны валютны фонд выдаў чарговы прагноз па эканоміцы Беларусі на найбліжэйшыя два гады. У 2023 годзе, на думку аналітыкаў фонду, сытуацыя з валавым унутраным прадуктам (ВУП) будзе лепшая, чым раней чакалася.

Пра гэта паведамляе партал «Зеркало».

У МВФ прагназуюць, што ВУП Беларусі ў 2023 годзе павялічыцца на 0,7%. Раней аналітыкі Фонду чакалі, што рост па выніках гэтага году складзе 0,2%.

На 2024 год у МВФ чакаюць, што эканоміка Беларусі вырасьце на 1,2%.

Раней у красавіку чарговы прагноз па сытуацыі ў эканоміцы Беларусі выдаў таксама Сусьветны банк. У банку лічаць, што беларускі ВУП сёлета вырасьце на 0,6%. Раней Сусьветны банк прагназаваў падзеньне беларускай эканомікі сёлета на 2,3%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG