Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны па справе выбуху ў мэтро Кавалёў жыў яшчэ 2 месяцы пасьля афіцыйнай даты расстрэлу? Новыя дакумэнты ад «Кібэрпартызанаў»


У гадавіну выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году «Кібэрпартызаны» апублікавалі сьмяротны прысуд Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву.

Паводле «Кібэрпартызанаў», даты сьмерці абодвух асуджаных да расстрэлу, запісаныя ў аўтаматызаванай сыстэме АІС «Пашпарт», разыходзяцца з тымі, якія абвясьцілі афіцыйна.

«Кібэрпартызаны» пішуць: паводле сыстэмы АІС «Пашпарт»,​ Дзьмітры Канавалаў памёр 14 сакавіка 2012 году, хоць да гэтага часу лічылася, што прысуд у дачыненьні да яго быў выкананы 16 сакавіка.

Датай сьмерці Ўладзіслава Кавалёва запісанае 15 траўня 2012 году. Аднак яго маці атрымала паведамленьне, што сьмяротны прысуд яе сыну быў выкананы 16 сакавіка — на два месяцы раней.

Чаму так? «Кібэрпартызаны» адказаў ня маюць.

11 красавіка 2011 году адбыўся выбух у менскім мэтрапалітэне. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, 203 пацярпелі.

  • «Кібэрпартызаны» — беларуская дэцэнтралізаваная група ананімных хакераў-актывістаў, якая зьявілася ў верасьні 2020 году. Яны атрымалі вядомасьць дзякуючы шэрагу пасьпяховых кібэратак на рэсурсы беларускіх дзяржаўных установаў і сілавых структураў, публікацыям кампрамату на прадстаўнікоў апошніх, а таксама разьмяшчэньнем у адкрытым доступе службовай і сакрэтнай інфармацыі. Група пачала дзейнасьць у адказ на дзяржаўныя рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў. Сваю дзейнасьць яны называюць барацьбой з Аляксандрам Лукашэнкам.

Рэдакцыя ня мае магчымасьці праверыць дадзеныя, якія прадастаўляюць «Кібэрпартызаны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG