Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр апошні пракурор Нюрнбэрскага працэсу


Бэнджамін Фэрэнц
Бэнджамін Фэрэнц

Бэну Фэрэнцу было 103 гады.

У суботу, 8 красавіка, памёр былы пракурор Нюрнбэрскага працэсу Бэнджамін (Бэн) Фэрэнц, які дамогся асуджэньня 22 камандзіраў нацысцкага рэжыму. Ён быў апошнім пракурорам Нюрнбэрскага працэсу, які дажыў да гэтага часу. Пра сьмерць паведаміла NBC News, ягоны сын пацьвердзіў СМІ сьмерць бацькі.

«У той час Фэрэнцу было 27 гадоў. Ён адыграў вырашальную ролю ў забесьпячэньні кампэнсацый тым, хто перажыў Галакост, і стварэньні Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе», — гаворыцца ў артыкуле выданьня.

11 сакавіка Бэну Фэрэнцу споўнілася 103 гады. Ён нарадзіўся ў 1920 годзе ў габрэйскай сям’і ў Вугоршчыне, затым ягоная сям’я пераехала ў ЗША і пасялілася ў Нью-Ёрку. Фэрэнц браў удзел у высадцы дэсанту ў Нармандыі ў часы ІІ Сусьветнай вайны, а пасьля зьбіраў доказы злачынстваў нацыстаў, дамагаўся ад ураду Заходняй Нямеччыны кампэнсацый ахвярам нацысцкага рэжыму.

Выказваўся ён і пра вайну Расеі супраць Украіны. Апошні пракурор Нюрнбэрскага працэсу лічыў, што прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна трэба прызнаць вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасьці, учыненых расейскімі войскамі ва Ўкраіне. На яго думку, Пуціна можна пасадзіць, як некалі асуджанага за генацыд лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча.

У Бэна Фэрэнца засталіся чацьвёра дзяцей. Ягоная жонка памерла ў 2019 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG