Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З «Галерэі славы» БДУ зьнікла згадка пра сваяка Мікіты Міхалкова. Падчас вайны ён кіраваў у Менску нацысцкай партыяй


Дзьмітрый Канчалоўскі
Дзьмітрый Канчалоўскі

У разьдзеле «Галерэя славы» на сайце гістарычнага факультэту БДУ зьнікла біяграфічная нататка пра Дзьмітрыя Канчалоўскага. Летась Свабода пісала пра ягонае нацысцкае мінулае.

У 1921 годзе Канчалоўскі, стрыечны дзед расейскага кінатворцы і адэпта Пуціна Мікіты Міхалкова, прачытаў першую лекцыю ў толькі што створаным Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Партрэт і біяграфія Канчалоўскага яшчэ некалькі месяцаў таму ўпрыгожвалі «Галерэю славы» галоўнай ВНУ краіны.

У верасьні Свабода пісала, што падчас ІІ сусьветнай вайны Канчалоўскі кіраваў у Менску нацысцкай партыяй, быў ідэолягам саюзу Трэцяга Райху з Расеяй і асуджаў Нюрнбэрскі працэс. У публікацыі БДУ пра гэта тады ня згадвалася. Увесь ваенны пэрыяд жыцьця Канчалоўскага зьмешчаны ў адзін сказ: «У гады Вялікай Айчыннай вайны Д. П. Канчалоўскі зь сям’ёй знаходзіўся на акупаванай фашыстамі тэрыторыі, летам 1944 г. яму ўдалося выехаць спачатку ў Бэрлін, а потым у Парыж, дзе ён пасяліўся ў сваёй сястры».

Скрыншот з сайту БДУ. Верасень 2022 году
Скрыншот з сайту БДУ. Верасень 2022 году

Нядаўна ў БДУ абнавілі дызайн сайту, і пасьля гэтага згадка пра Канчалоўскага зьнікла.

У акупаваным Менску Дзьмітрый Канчалоўскі знаходзіўся на ўтрыманьні апэратыўнага штабу Альфрэда Розэнбэрга, міністра ўсходніх акупаваных земляў. На яго замову Канчалоўскі піша працы пра антырэлігійную палітыку бальшавікоў. Адным з вынікаў ягонай супрацы зь немцамі стаў 14-старонкавы мэмарандум пад назвай «Разважаньні аднаго рускага аб супрацоўніцтве Нямеччыны з народамі на Ўсходзе». Ён просіць немцаў прынцыпова зьмяніць палітыку ў адносінах да рускага народу і даць яму больш аўтаноміі. Канчалоўскі ўскладае там пэўныя надзеі на ўласаўскі рух.

Знаходзячыся ў Менску, ён уступіў у Расейскую нацыянал-сацыялістычную партыю і стаў кіраўніком яе менскага аддзелу, пісаў антысэміцкія тэксты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG