Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманай у Круглым дзяўчыне адмовілі ў лекаваньні — у яе абвастрыліся хранічныя захворваньні


Аліна Горава, фота ПЦ: «Вясна»
Аліна Горава, фота ПЦ: «Вясна»

20-гадовую Аліну Гораву затрымалі 27 сакавіка ў Круглым. Дзяўчыну абвінавачваюць паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», спачатку яе ўтрымлівалі ў мясцовым ізалятары часовага ўтрыманьня ў жорсткіх умовах: у камэры было халодна, даводзілася спаць на дошках, а накрывацца было забаронена нават сваім адзеньнем. Праз гэта ў Аліны Горавай абвастрыліся хранічныя захворваньні нырак і жаночых органаў.

Увечары 30 сакавіка Аліне стала дрэнна, таму ёй выклікалі хуткую дапамогу. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, бо нібыта ў СІЗА, куды яе павінны былі перавесьці, ёсьць дзённы стацыянар.

У магілёўскай турме Аліне ў мэдыцынскай дапамозе адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы: турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і шпіталізаваць.

На 10 дзень стан Аліна стаў яшчэ горшым, болі ўзмацніліся, запаленьне прагрэсуе, на лекаваньне надзеі няма, распавядае dissident.by.

Аліну Гораву затрымалі 27 сакавіка падчас «аблавы» ў Круглым за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Увечары 27 сакавіка яна пайшла ў Сьледчы камітэт для дачы паказаньняў у якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб удзеле ў мірных акцыях пратэсту і на волю ўжо ня выйшла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG