Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пост у сеціве і ўдзел у пратэстах затрымалі намесьніка дырэктара менскага заводу

абноўлена

Затрыманьне ў Беларусі (ілюстрацыйнае фота)
Затрыманьне ў Беларусі (ілюстрацыйнае фота)

На затрыманага зьвярнулі ўвагу падчас маніторынгу сацсетак.

Нібыта за «дэструктыўную дзейнасьць» затрымалі намесьніка дырэктара менскага заводу, расказалі ў прэсавай службе МУС Беларусі.

На яго зьвярнулі ўвагу падчас маніторынгу сацсетак, пасьля чаго 37-гадовага мужчыну затрымалі:

«Ён разьмясьціў на сваёй старонцы інфармацыю экстрэмісцкага характару, а таксама зьвесткі аб тым, што пералічваў грошы ў арганізацыю, прызнаную экстрэмісцкай», — заявілі ў МУС.

Як сказалі ў МУС, затрыманы нібыта браў удзел у акцыях пратэсту 2020 году, а на яго старонцы ў Facebook былі матэрыялы, якія ўлады лічаць экстрэмісцкімі.

Назву заводу і прозьвішча затрыманага чалавека МУС не назвала.

Пазьней «Наша Ніва» са спасылкай на «Кібэрпартызанаў» напісала, што мова ідзе пра 37-гадовага фінансавага дырэктара менскага гадзіньнікавага заводу, ураджэнца Маладэчна Аляксея Саланенку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG