Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 6 красавіка: дальнабойніку зь Ліды прысудзілі 12 гадоў калёніі за «здраду дзяржаве», у Гомлі затрымалі загадчыка аптэкі


Сілавік. Ілюстрацыйнае фота
Сілавік. Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Горадзенскім абласным судзе вынесьлі прысуд у крымінальнай справе палітзьняволенага жыхара Ліды Валерыя Троцкага. Яго абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356).

Працэс вёў судзьдзя Мікалай Рачынскі.

Палітзьняволенага Валерыя Троцкага затрымалі ў Лідзе 18 траўня 2022 года. Раней ён працаваў у Лідзкім аддзеле Дэпартамэнту аховы, затым звольніўся і стаў дальнабойнікам.

Валер Троцкі
Валер Троцкі

Да суду Троцкага ўтрымлівалі ў СІЗА Горадзенскай турмы № 1.

Спачатку Троцкага абвінавацілі паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса («заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі»). Але пазьней стала вядома, што судзіць яго будуць паводле ч. 1 арт. 356 КК («здрада дзяржаве»).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. 6 кастрычніка Троцкага пакаралі 12 гадамі калёніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

Праваабаронцы «Вясны» паведамілі аб затрыманьні лекараў з ДУ «Мэдыцынская служба цывільнай авіяцыі».

Падрабязнасьці здарэньня высьвятляюцца.

У Гомлі затрымалі загадчыка аптэкі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

У эфіры дзяржаўнага каналу паведамілі: мужчына на свой тэлефон перазьняў «ведамасныя дакумэнты з подпісам генэральнага дырэктара прадпрыемства» і перадаў іх у адзін з тг-каналаў, піша «Белсат». Цяпер загадчык аптэкі пад вартай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG