Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская IT-кампанія Kyriba заявіла пра ліквідацыю сваёй юрыдычнай асобы ў Беларусі


Парк высокіх тэхналёгій у Менску, рэзыдэнтам якога была IT-кампанія Kyriba. Архіўнае фота
Парк высокіх тэхналёгій у Менску, рэзыдэнтам якога была IT-кампанія Kyriba. Архіўнае фота

Яшчэ адна буйная міжнародная кампанія пакіне беларускі рынак.

Міжнародная IT-кампанія Kyriba пакідае Беларусзь, прапрацаваўшы ў краіне каля пяці гадоў. Яе беларуская юрыдычная асоба ТАА «Кайрыба Інжынірынг» з канца 2022 году знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі — запіс аб гэтым ёсьць у часопісе «Юстыцыя Беларусі», паведаміў Office Life.

Kyriba — амэрыканская кампанія з францускімі каранямі, якая займаецца хмарнымі рашэньнямі для кіраваньня фінансамі і рызыка-мэнэджмэнту, яна лічыцца адным з сусьветных лідэраў у сваёй сфэры. Сярод яе кліентаў — Amazon, Uber, Tesla, Auchan, Hermes, BBC Worldwide, Europcar, Hilton.

Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Цяпер у яе ёсьць прадстаўніцтвы ў 11 краінах і, разам зь Менскам, было чатыры цэнтры распрацоўкі — у Сан-Дыега, Парыжы, апошнім быў адкрыты цэнтар у Варшаве ў сьнежні 2020 году. Менскага прадстаўніцтва больш ня будзе.

Аб адкрыцьці цэнтру распрацоўкі ў Менску стала вядома ў кастрычніку 2018 году, яго стварылі на базе падразьдзяленьня кампаніі, адкрытай сумесна зь Belhard на год раней, пісаў dev.by. У прэс-канфэрэнцыі наконт адкрыцьця ўдзельнічала нават кіраўніцтва Парку высокіх тэхналёгій, рэзыдэнтам якога стала беларуская «дачка» Kyriba.

У менскім офісе, як паведамлялася тады, павінны былі працаваць каля 90 чалавек пры глябальнай колькасьці ў 550 супрацоўнікаў.

Цяпер «Кайрыба Інжынірынг» на сайце ПВТ усё яшчэ значыцца рэзыдэнтам, але з сайту самой кампаніі інфармацыя аб менскім офісе ўжо зьнікла.

У канцы студзеня 2023 году Савет Міністраў уключыў «Кайрыбу Інжынірынг» у пералік прадпрыемстваў-інвэстараў зь «недружалюбных» краін, продаж і адчужэньне якіх абмежаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG