Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактарку БТ асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 году


Мікрафон першага каналу Беларускага тэлебачаньня. Ілюстратыўнае фота
Мікрафон першага каналу Беларускага тэлебачаньня. Ілюстратыўнае фота

У судзе Ленінскага раёну Менска 6 сакавіка асудзілі Кацярыну Броўку паводле ч. 1 арт. 342 КК. Аб прысудзе журналістцы праваабаронцам стала вядома толькі празь месяц.

Судзьдзя Марына Клімчук прызначыла Кацярыне 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).

Кацярыну Броўку абвінавацілі ва ўдзеле ў нядзельных акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. Яна разам са сваім партнэрам далучылася да калёны пратэстоўцаў. У Кацярыны быў з сабою бел-чырвона-белы сьцяг. Яе апазналі па фатаздымках і відэазапісах з пратэстаў. Іх рабіў хлопец Кацярыны на свой мабільны тэлефон. Пасьля файлы захоўваў на ноўтбук, які падчас затрыманьня забралі сілавікі.

На судзе у ролі сьведкі выступіла маці Кацярыны Броўкі. Падсудная прызнала віну.

Кацярына Броўка мае вышэйшую адукацыю, працавала рэдактарам у Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG