Па стане на раніцу 2 красавіка 2023 году больш за 1411 дзяцей пацярпелі ва Ўкраіне ў выніку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі РФ, паведаміў Офіс Генпракурора Ўкраіны.
Паводле афіцыйнай інфармацыі ювэнальных пракурораў, 467 дзяцей загінулі і больш за 944 атрымалі раненьні. Гэтыя лічбы не канчатковыя, падкрэсьліваюць у ведамстве, бо працягваецца работа па іх вызначэньні ў месцах баявых дзеяньняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.
Больш за ўсё пацярпела дзяцей у Данецкай вобласьці — 448, Харкаўскай — 275, Кіеўскай — 127, Херсонскай — 94, Запароскай — 88, Мікалаеўскай — 85, Чарнігаўскай — 68, Луганскай — 66, Днепрапятроўскай — 66.
За год у выніку масіраваных бамбаваньняў і абстрэлаў расейскімі войскамі пашкоджана 3126 установаў адукацыі. 438 зь іх былі цалкам зьнішчаныя.