Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія сілавікі ў відэа пра чарговыя рэпрэсіі выпадкова паказалі перамяшчэньне ЗРК С-400


Расейскія апэратыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр». 23 жніўня 2021 году
Расейскія апэратыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр». 23 жніўня 2021 году

Такім чынам сілавікі яшчэ раз пацьвердзілі, што расейскія самалёты Ан-124 «Руслан» прывезьлі ў Беларусь ня толькі ракеты, але і пускавыя ўстаноўкі С-400.

31 сакавіка ГУБАЗіК апублікаваў відэа затрыманьня чатырох чалавек у адным з гаражных каапэратываў Гомля, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Аднаго з мужчын затрымалі не ў «гаражы», а на тэрыторыі Гомельскага аэрапорту, на што зьвярнула ўвагу выданьне «Флагшток». У кадар трапілі два ЗРК С-400, якія стаялі на ўзьлётна-пасадачнай паласе.

Такім чынам беларускія сілавікі дадаткова пацьвердзілі, што самалёты Ан-124 «Руслан» ВКС РФ прывезьлі ў Беларусь ня толькі ракеты, але і пускавыя ўстаноўкі ЗРК С-400.

Раней «Беларускі Гаюн» паведамляў, што 30 сакавіка ў Гомельскім раёне была заўважана калёна вайсковай тэхнікі, у якой перавозілі ракеты для ЗРК С-300/400. Па паведамленьнях відавочцаў, калёна рухалася ў кірунку аэрадрома «Зябраўка», куды, як мяркуецца, перакідваюць ракеты і ЗРК З-400.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG