Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніклы помнік Геніюш, магчыма, знаходзіцца ў зэльвенскай царкве, — «Народная воля»


На сьвяткаваньні дня нараджэньня Ларысы Геніюш у 2012 годзе, Зэльва
На сьвяткаваньні дня нараджэньня Ларысы Геніюш у 2012 годзе, Зэльва

Паводле зьвестак выданьня, помнік схавалі ў мясцовай царкве.

29 сакавіка ў СМІ трапіў афіцыйны адказ Зэльвенскага райвыканкама аб адмове дэмантаваць помнік славутай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш, аб чым прасіла прарасейская актывістка Вольга Бондарава. Аднак 30 сакавіка мясцовыя жыхары паведамілі аб тым, што помніка на месцы ўжо няма.

Як піша «Народная воля», помнік можа знаходзіцца ў зэльвенскай царкве, каля якой стаяў.

«Знос асьвячанага па ўсіх канонах помніка ня робіць гонару і кіраўніку Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліту Веньяміну. Які, дарэчы, лічыць сябе духоўным пераемнікам спачылага мітрапаліта Філарэта. Уладыка Веньямін, зразумела, ведае, што помнік Ларысе Геніюш быў пастаўлены з дабраславеньня Філарэта (на помніку была адпаведная шыльда), што Філарэт з павагай ставіўся да паэткі і яе творчасьці, прасякнутай хрысьціянскім духам. Ведае — і не заступіўся, ня ўзвысіў свой голас у абарону помніка...», — напісала выданьне.

  • Ларыса Геніюш (1910–1983) — беларуская паэтка, дзяячка беларускага адраджэньня. Захавальніца архіваў БНР. Разам з мужам была пазбаўленая чэскага грамадзянства і выдадзеная ў СССР, грамадзянства якога, нягледзячы на катаваньні і лягеры камуністычнага рэжыму, так і ня ўзяла.
  • Помнік Ларысе Геніюш пры зэльвенскай царкве паставілі з дабраславеньня мітрапаліта Філарэта ў 2003 годзе. Манумэнт фактычна належаў Беларускай праваслаўнай царкве.
  • Помнік Геніюш патрабавала зьнесьці прарасейская актывістка з Горадні Вольга Бондарава, але ёй у афіцыйным адказе адмовілі.
  • Зэльвенскі райвыканкам у афіцыйным адказе напісаў, што помнік прыбіраць ня будуць, бо дэмантаж не адпавядае заканадаўству. Аднак 30 сакавіка помнік прапаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG