30 сакавіка супрацоўнікі АМАПа затрымалі 29-гадовага Ігната Рычкова наўпрост на вуліцы каля DANA Mall і Нацыянальнай бібліятэкай, паведамляюць праваабаронцы. Мужчыну павезьлі на ператрус, у выніку якога вынялі тэхніку. Сілавікі сказалі, што Ігнату дадуць 15 сутак, а за гэты час «будуць шукаць ягоныя сувязі са спэцслужбамі Украіны і Польшчы».
Вядома, што за некалькі гадзін да гэтага супрацоўнікі АМАПу ў поўным абмундзіраваньні ўламаліся ў пад’езд, дзе жыве Ігнат, але празь некаторы час зьехалі. У хуткім часе мужчыну затрымалі.