Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запазычанасьць беларусаў рэкордна расьце


Запазычанасьць беларусаў па крэдытах на пачатак сакавіка вырасла да 17 млрд 122,4 млн рублёў, вынікае з дадзеных Нацбанку.

Гэта рэкордны паказчык, адзначае Zerkalo. Пры гэтым рост за люты — на 103 млн рублёў. Агульная запазычанасьць беларусаў па банкаўскіх пазыках расьце дзявяты месяц запар.

Улічваюцца спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасьць, на аўто, а таксама карты растэрміноўкі. Пры гэтым запазычанасьць па крэдытах на нерухомасьць і па спажывецкіх пазыках таксама паставілі рэкорды.

Надалей расьце агульная запазычанасьць па крэдытах на нерухомасьць для фізычных асобаў. На пачатак сакавіка яна склала 12 млрд 11 млн рублёў. Гэта на 52,1 млн рублёў больш, чым месяцам раней.

За люты даўгі па спажывецкіх крэдытах вырасьлі да 5 млрд 49,7 млн рублёў. Гэтая сума на 52,1 млн рублёў большая, чым на пачатак лютага. Адзнакі, вышэйшай за 5 млрд рублёў, па гэтых пазыках дасягнулі ўпершыню.

Пры гэтым банкі сёлета зьніжаюць працэнтныя стаўкі па шмат якіх крэдытах, у тым ліку і па пазыках, якія прывязаныя да стаўкі рэфінансаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG