Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына выдзеліць дадаткова 12 мільярдаў эўра на падтрымку Ўкраіны


Міністар абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс і бронемашына Marder — Нямеччына паставіла іх Украіне
Міністар абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс і бронемашына Marder — Нямеччына паставіла іх Украіне

Нямеччына зможа значна павялічыць выдаткі на падтрымку Ўкраіны. Бюджэтны камітэт Бундэстагу ўхваліў выдзяленьне дадатковых 12 мільярдаў эўра на падтрымку Украіны на пэрыяд да 2032 году.

Больш за чвэрць гэтай сумы будзе выдзелена сёлета. Пра гэта прадстаўнік камітэту паведаміў агенцтву AFP.

Сродкі будуць накіроўвацца на прамыя пастаўкі ўзбраеньня Ўкраіне або на закупы зброі для бундэсвэра ў парадку папаўненьня яго запасаў. За мінулы год арсэнал нямецкай арміі істотна скараціўся ў выніку перадачы Ўкраіне розных відаў цяжкай зброі.

На бягучы год бюджэтны камітэт Бундэстагу ўхваліў выдзяленьне 3,24 мільярда эўра для не заплянаваных раней абаронных выдаткаў. У наступныя гады, аж да 2032 году, павінны быць выдзеленыя агулам яшчэ 8,82 мільярда эўра.

З пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Ўкраіны з плянавага бюджэту Нямеччыны было выдзелена тры мільярды эўра для ваеннай дапамогі Ўкраіне. У 2022 годзе Нямеччына патраціла больш за 14 мільярдаў эўра на прамыя пастаўкі і дадаткова 18 мільярдаў эўра ў рамках ініцыятывы ЭЗ, — інфармацыя пра гэта даступная на сайце ўраду Нямеччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG