Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абяцалі прыцягнуць Расею да адказнасьці за пляны разьмясьціць ядзерную зброю ў Беларусі


Вэдант Патэль
Вэдант Патэль

У Дзярждэпартамэнце ЗША назвалі рашэньне Масквы «чарговым прыкладам безадказнай рыторыкі».

ЗША зноў асудзілі рашэньне Расеі разьмясьціць ядзерную зброю ў Беларусі, але заявілі, што гэта не паўплывае на ядзерную пазыцыю Злучаных Штатаў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Мы рашуча асуджаем гэтую заяву прэзыдэнта Пуціна, і гэта чарговы прыклад безадказнай ядзернай рыторыкі, якую мы назіраем з боку Расеі з пачатку яе поўнамаштабнага ўварваньня», — заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнта Вэдант Патэль.

Ён дадаў, што ў руках ЗША ёсьць шэраг інструмэнтаў «для прыцягненьня Расейскай Фэдэрацыі да адказнасьці», але не назваў іх.

«Вы бачылі, як мы прымалі захады ў ходзе гэтай несправядлівай і барбарскай вайны ва Ўкраіне, але мы ня ўбачылі ніякіх прычын для карэктаваньня нашай стратэгічнай ядзернай пазыцыі, роўна як і ніякіх прыкмет таго, што Расея плянуе прымяняць ядзерную зброю», — сказаў Патэль.

  • 25 сакавіка Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расея разьмесьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Паводле Пуціна, Аляксандар Лукашэнка даўно прасіў яго разьмясьціць такую зброю ў краіне.
  • Як заявіў прэзыдэнт Расеі, будаўніцтва ў Беларусі сховішча тактычнай ядзернай зброі павінна завершыцца да 1 ліпеня. Акрамя таго, Беларусі перададзены ракетны комплекс «Іскандэр», які можа выкарыстоўваць гэтую зброю, і самалёты, якія могуць несьці ядзерныя ракеты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG