Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне магчымая дадатковая мабілізацыя з прычыны пагрозы з боку Беларусі, — кіраўнік прэзыдэнцкай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе


Давід Арахамія
Давід Арахамія

Ва Ўкраіне могуць правесьці дадатковую мабілізацыю. Як заявіў кіраўнік прэзыдэнцкай фракцыі «Слуга народу» Давід Арахамія ў інтэрвію брытанскаму тэлеканалу SkyNews, прычынай гэтага стала пагроза з боку Беларусі, паведамляе УНІАН.

Паводле Арахаміі, разьмяшчэньне Расеяй тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі паўночнага суседа Ўкраіны, пра што раней заяўляў Уладзімір Пуцін, можа прывесьці да эскаляцыі з боку Беларусі.

«Гэта можа азначаць прыцягненьне большай колькасьці людзей у войска. Нам трэба прынамсі яшчэ восем брыгад, каб кантраляваць гэтую лінію фронту. Гэта больш за тысячу кілямэтраў», — сказаў лідэр прэзыдэнцкай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG