«Пасьля ядзернай зброі ў Беларусі зьявяцца пастаянныя расейскія базы», — вайсковы экспэрт
Калі і хто прыняў рашэньне аб разьмяшчэньні ў Беларусі расейскай ядзернай зброі? У чым мэта гэтага кроку? Што Захад зробіць Лукашэнку за вяртаньне ядзернай зброі? На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае расейскі палітоляг, экспэрт у зьнешняй і абароннай палітыцы Павел Лузін.